Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка» – адзін з найбуйнейшых вытворцаў і пастаўшчыкоў лікёра-гарэлачнай прадукцыі ў Беларусі. Прадпрыемства займаецца вытворчасцю этылавага рэктыфікаванага спірту з харчовай сыравіны, збожжавых дыстылятаў, гарэлак, лікёрагарэлачных вырабаў, спіртных напояў са збожжавай сыравіны, гайстаў, разлівам каньякоў.
ААТ «Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка» ўваходзіць у склад холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП».
Галоўныя мэты і задачы перспектыўнага развіцця ААТ «Брэсцкі ЛГЗ «Белалка» заключаюцца ў правядзенні комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на павелічэнне эканамічнага росту за кошт выкарыстання перадавых тэхналагічных працэсаў, новых навуковых і тэхнічных дасягненняў у вытворчасці, распрацоўцы новых відаў прадукцыі, выкарыстанні перадавых метадаў арганізацыі і стымулявання працы, рэалізацыі асноўных напрамкаў па эканоміі матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў.
Наша місія:
Забеспячэнне беларускіх і замежных спажыўцоў якаснай і натуральнай прадукцыяй на падставе старадаўніх традыцый, больш чым стогадовага вопыту і найноўшых дасягненняў у галіне. ААТ «Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка» – сацыяльна адказная кампанія, якая высока цэніць уклад нашых работнікаў у развіццё прадпрыемства, галіны і краіны. Укараняючы новыя тэхналогіі, павялічваючы якасць, мы імкнемся быць лідэрам і забяспечыць патэнцыял далейшага росту для стабільнага развіцця не толькі прадпрыемства, але і эканомікі краіны.
Аб вышэйшай якасці прадукцыі ААТ «Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка» сведчаць шматлікія перамогі на розных міжнародных і нацыянальных конкурсах. На сённяшні дзень у актыве прадпрыемства больш за 600 узнагарод. Прадпрыемства з’яўляецца лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці, а таксама Прэміі Брэсцкага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці. Штогод прадукцыя таварыства становіцца Лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь».
У ААТ «Брэсцкі ЛГЗ «Белалка» ўведзены і сертыфікаваны:
У 2018 годзе праведзена работа па сертыфікацыі сістэмы менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.
У філіяле «Івацэвіцкі спіртзавод» уведзены і сертыфікаваны:
У 2018 годзе праведзена работа па сертыфікацыі сістэмы менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.
У філіяле «Бродніцкі спіртзавод» уведзены і сертыфікаваны:
У 2018 годзе праведзена работа па сертыфікацыі сістэмы менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.
Адной з галоўных пераваг прадпрыемства з’яўляецца шырокае выкарыстанне ўнікальных тэхналогій вытворчасці, якія ў сваю чаргу заключаюцца ў выкарыстанні рэдкіх траў Белавежскай Пушчы і грунтуюцца на векавых традыцыях народнай медыцыны, старадаўніх беларускіх рэцэптах, якія стагоддзямі выкарыстоўваліся нашымі продкамі. Выраб ажыцяўляецца ў найстражэйшай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Выкарыстанне выключна натуральных інгрэдыентаў надае прадукцыі прадпрыемства гарманічны водар і класічны мяккі смак.