Гэты напой з цяжкавымоўнай назвай (якая літаральна перакладаецца як “майстар траў” ці “траўнік”) –трэці па ліку ў асартыменце бальзамаў вытворчасці Белалка.
У адрозненне ад сваіх папярэднікаў бальзам “Kräutermeister”сыграе на вашых рэцэптарах зусім іншую мелодыю. У ёй будуць пераважаць ноткі імбіру і карыцы – нечаканае, але вельмі прыемнае кіславата-салодкае спалучэнне.
Состав:
вада пітная памякчаная, спірт этылавы рэктыфікаваны з харчовай сыравіны “Люкс”, харчовая дабаўка фарбавальнік натуральны цукровы колер I просты, мёд натуральны, сушаныя плады: слівы, рабіны чарнаплоднай, шыпшыны, глогу, карыца, карэнішчы дуброўкі, чай чорны байхавы, пупышкі хвоі, лісце мяты перцавай, растаропша, бадзян, трава мацярдушкі, імбір, пропаліс, мускатны арэх, гваздзіка, трава і лісце палыну горкага.