Дыстыляты

Брагу можна пераганяць двума спосабамі: рэктыфікацыяй і дыстыляцыяй. Рэктыфікацыя - больш складаны працэс. У яго выніку са спірту-сырцу выдаляюцца ўсе прымешкі, водары, прысмакі. Так атрымліваюць найчысты спірт.

Але вырабляць яго ў хатніх умовах складана. Ды і піць 96-градусны алкаголь без якога-небудзь густу не жадаецца. Таму ў Беларусі традыцыйна выраблялі і вырабляюць самагон, больш простым метадам - дыстыляцыяй.

Асаблівасці прадукта

На тое ён і САМАгон, што рыхтуюць яго звычайна саматужным спосабам. Не ўсе народныя ўмельцы ведаюць, як зрабіць прадукт без шкодных прымешак - метанолу, ацэтону, сівушных алеяў. Затое пшанічны, жытні ці нават фруктовы дыстылят мае ў гусце ноты зыходнай сыравіны. Ён папрост смачнейшы за чысты спірт.

Буйныя вытворцы алкагольнай прадукцыі, такія як «Белалка», не маглі ўпусціць магчымасць прыгатаваць беларускую самагонку ў прамысловых умовах. Бо нашае абсталяванне дазваляе стварыць бяспечны прадукт. Ён не саступае па якасці напіткам з рэктыфікату і пры гэтым мае органалептычныя ўласцівасці таго самага, народнага напітку. Цяпер дыстыляты ў Беларусі не абавязкова рыхтаваць самастойна - іх можна купіць у краме і атрымаць асалоду ад новых, але ў той жа час традыцыйных густаў.

Прадукцыя «белалка»

Мы вырабляем беларускія дыстыляты, якія складаюць лінейку «Дабрагон». Яны маюць попыт у нашых і замежных спажыўцоў. У склад напояў уваходзяць збожжавы дыстылят (жытні, ячменны, пшанічны) з натуральнай соладавай асновай, а таксама настойкі на самагоне рознай травы, спецый, пладоў.

Ёсць «Дабрагон белавежскі» з настоямі верасу, зуброўкі і святаянніка, зiзумрудным прыбраным колерам. «Дабрагон крафтавы» незвычайнага для самагонкі бурштынавага колеру, з водарамі свежага мёду, верасу і канюшыны, з незвычайным паслясмаччам ад настою белых грыбоў. «Дабрагон рэзкі», які спалучае водары перцу, кропу, каляндры і іншых спецый. «Дабрагон жытні» самы просты і традыцыйны, для аматараў чыстага густу.
Размер шрифта:
Межстрочный интервал
Межбуквенный интервал
Показывать картинки?
Вам уже исполнилось 18 лет?
Да Нет