Настойка горкая «Брэсцкая Зуброўка»

Настойка горкая «Брэсцкая Зуброўка»

“Брэсцкая Зуброўка”– класічная беларуская горкая настойка. Яе лёгкі, злёгку пякучы водар, які надаецца напою настоем травы зуброўкі, прыйдзецца да смаку самаму спрактыкаванаму гурману. Гарманічная і вытрыманая кампазіцыя надае настойцы не толькі багатыя смакавыя адчуванні, але таксама выдатныя прафілактычныя і лячэбныя якасці. Рэчывы, якія змяшчаюцца ў настойцы, выклікаюць апетыт, эфектыўна стымулююць дзейнасць стрававальнай сістэмы.
Горкая настойка “Брэсцкая Зуброўка” атрымала сваю назву ад галоўнага кампанента ў сваім складзе – травы зуброўкі, смакавыя і водарныя асаблівасці якой вылучае яе з агульнага шэрагу горкіх настоек.
Настоеная на траве, якую белавежскія зубры прызнаюцьулюбёным ласункам, “Брэсцкая Зуброўка” мае залаціста-зялёны колер і саладкаваты смак.
Трава зуброўкі, такі ўнікальны прыродны кампанент для вытворчасці настойкі, расце ў экалагічна чыстым раёне – Белавежскай пушчы, унікальным і найбуйнейшым масіве старажытных лясоў.
Трава зуброўкі збіраецца ўручную ў сярэдзіне лета, беражліва высушваецца і дадаецца ў выглядзе экстракта да высакаякаснага жытняга спірту, вырабленаму на Брэсцкім заводзе “Белалка”.

500 мл.
40 % КРЭПАСЦЬ
Размер шрифта:
Межстрочный интервал
Межбуквенный интервал
Показывать картинки?
Вам уже исполнилось 18 лет?
Да Нет