Добры бабёр

Чарговая навінка ад Белалка. Моцны спіртны напiтак, які так і называецца: “Добры бабёр”.
Вы лёгка выявіце яго на паліцы гіпермаркета або нашай фірмовай крамы: прысадзістая бутэлька з "аптэчным" сілуэтам і этыкетка па матывах старадаўніх рэцэптурных бланкаў, а на ёй - той самы дабрак-бабёр, які даў назву напою. Але галоўнай адметнай прыкметай з'яўляецца… колер! Ярка-зялёнае змесціва бутэлькі намякае тым, хто заспеў часы ўсеагульнай папулярнасці газіроўкі, рэцэпт якой быў прыдуманы ў далёкім 1889 годзе ў Тыфлісе - так, тут без тархуна не абышлося!

Што ж, зусім дакладна. Мы нямала папрацавалі над тым, каб арганічна ўвесці ў смакавую палітру крыху менш звычайнага (35%), але ўсёткі моцнага напiтка гэты экзатычны для нашых шырот інгрэдыент: настой травы тархун, ці, па-навуковаму, эстрагон. Асноўная задача - дабіцца поўнага зліцця класічнай крафтавай ноты (у склад напiтка ўваходзіць збожжавы дыстылят) і таго самага асвяжальнага густу - паспяхова выканана. Густ і водар тархуна не "забівае" сабой моцную аснову, а кладзецца паверх лёгкім абертонам, які выдатна счытваецца смакавымі рэцэптарамі і затрымлiваецца ў роце ў выглядзе прыемнага паслясмачча.
Спрабуйце, сябры!

500 мл.
35 % КРЭПАСЦЬ
Размер шрифта:
Межстрочный интервал
Межбуквенный интервал
Показывать картинки?
Вам уже исполнилось 18 лет?
Да Нет