Гарэлка «Беларусь сінявокая валошкавая»

Гарэлка «Беларусь сінявокая валошкавая»

Увасабленне беларускай прыроды ў новай лінейцы ад “Белалка”.
У партфелі “Белалка” ёсць прадукты, якія мы асабліва шануем. Яны прайшлі выпрабаванне часам, крызісам і дастаткам, аб’ехалі ўвесь свет і нязменна карыстаюцца папулярнасцю. Гарэлка “Беларусь сінявокая” з іх ліку. Ёй больш за дваццаць гадоў, а гэты прадукт да гэтага часу на вяршыне продажаў нашага прадпрыемства. За два з хвосцікам дзесяцігоддзі гарэлка памяняла некалькі ўбранняў: выраблялася і ў бутэльцы з крышталя, і ў розных дэкарыраванных бутэльках, і ў больш простых выкананнях. У гэтым годзе “Белалка” не толькі абнавіла выкананне сваёй самай папулярнай і дарослай гарэлкі, але і папоўніла лінейку яшчэ двума прадуктамі: гарэлкай “Беларусь сінявокая верасовая” і “Беларусь сінявокая валошкавая”.
У чым сакрэт абноўленай маркі?
Па-першае, у выкананні. Тонкая вытанчаная бутэлька з блакітнага шкла, са стылізаванай кропляй вады і разыходнымікругамі. Двухколерны арыгінальны каўпачок. Прыродны дызайн этыкеткі. Усё гэта разам перадае прыгажосць і спакой беларускай прыроды.
Па-другое, інгрэдыенты. У гэтай гарэлцы ўпершыню ўжываецца спірт “Люкс прэміум”. У кожнага вытворцы маецца свая назва прэміяльных спіртоў “Альфа”, “Белальфа” і іншыя. У нас ёсць свой прэміяльны спірт, і выкарыстоўваецца ён выключна ў гарэлцы “Беларусь сінявокая”. Але і гэта не ўсё. У склад гарэлкі “Беларусь сінявокая”ўваходзяць кветкі льну, а таксама скарыстоўваецца льняное фільтраванне. У склад гарэлкі “Беларусь сінявокая валошкавая”ўваходзяць кветкі валошкі, у склад “Беларусь сінявокая верасовая” – верас.
Па-трэцяе, вада з уласнай артэзіянскай свідравіны, якая аптымальным чынам ачышчана і падрыхтавана для вытворчасці гэтай лінейкі.
Па-чацвёртае і галоўнае, майстэрства брэсцкіх майстроў, адданасць сваёй справе і вернасць прадпрыемству. Мы любім тое, што робім, і вырабляем прадукт са знакам якасці.

500 мл.
40 % КРЭПАСЦЬ
Размер шрифта:
Межстрочный интервал
Межбуквенный интервал
Показывать картинки?
Вам уже исполнилось 18 лет?
Да Нет