«Штарк. Шатландскі рэцэпт з віскі» - як вы разумееце, тут годную пару «Люксу» складае збожжавы віскі нашай вытворчасці, прыгатаваны з нашых жа вiскавых дыстылятаў, вытрыманых у абпаленых бочках з амерыканскага і венгерскага дуба. Колер - цёмны бурштын, густ - сухафрукты з драўнянымі абертонамі, паслясмачча - дымнае. Мацунакнапiтка 40%.
АСАБЛІВАСЦІ ПРАДУКТА
Унікальнасць напiткаў тым, што ў яго складзе высакакласны спірт «Люкс» спалучаецца з рознымі відамі дыстылятаў нашай уласнай вытворчасці. Балансуючы на тонкай грані паміж класічнымі гарэлкавым і крафтавым густамі, мы стварылі напiтак, які змог увабраць лепшае з абодвух светаў!